• Украіна ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі: чаму менавіта цяпер і як адрэагуе беларускі рэжым
    Feb 22 2026
    На гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Галоўнай прычынай называецца актыўная вайсковая дапамога Расіі. Чаму Кіеў пайшоў на гэты крок праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і як беларускі рэжым можа на гэта адказаць?

    Беларуская пісьменніца Марыя Пархімчык прэзентавала ў Вільні свой новы раман пад назвай «Эйфарыя».

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    Mostra di più Mostra meno
    30 min
  • Як беларуская моладзь адчувае сябе ўнутры краіны і з якімі праблемамі сутыкаецца?
    Feb 8 2026
    Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне становішча беларускай моладзі ўнутры краіны. Гэта ўжо трэцяя хваля маніторынгу, якая дапамагае зразумець: чым жывуць маладыя людзі сёння і што для іх важней — асабісты камфорт ці грамадскія змены?

    У Сейме Літвы праходзіць выстава журналісткі беларускага незалежнага тэлебачання “Белсат” і мастачкі Ганны Русінавай пад назвай "Сіла духу, надзея і вера".

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    Mostra di più Mostra meno
    30 min
  • Размова з Паўлам Севярынцам: як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?
    Jan 25 2026
    У Вільні прайшла вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам. Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Якім быў для яго гэты месяц? Якія планы на будучыню і як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?

    У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава „1926. Выстава пра будучыню“.

    Вядоўца перадачы Глеб Анікевіч.
    Mostra di più Mostra meno
    30 min
  • Крах саюзніка: чаму затрыманне Мадура стала асабістай праблемай Лукашэнкі?
    Jan 11 2026
    Чаму лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура выклікаў такую хваравітую рэакцыю ў беларускіх уладаў і што менавіта напалохала афіцыйны Менск? Як затрыманне Мадура паўплывае на далейшыя адносіны паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі? Ці стане гэты прэцэдэнт новым інструментам ціску Вашынгтона на іншыя аўтакратыі? Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.
    Акрамя таго, закранем і ўнутраную сітуацыю: падвядзем сумныя вынікі 2025 года ў маштабах рэпрэсій. Праваабаронца цэнтра «Вясна» Анастасія Васільчук распавядзе пра палітычныя прысуды ў Беларусі.
    Вяд. Глеб Анікевіч.
    Mostra di più Mostra meno
    30 min